Даслаць навіну
Знайсці
9
гердзень / адказаць
07.02.2019 / 12:50
разумею цябе
3
Казік / адказаць
07.02.2019 / 13:06
Шкада, што найбольш выбітныя з’яжджаюць. “Беларусь - краіна для жыцця”
34
БРСМ / адказаць
07.02.2019 / 13:36
Ну не дзіва: дачка журналіста Радыё "Свабода", які ужо 30 гадоў "топіць" за Беларусь...
5
vovik21.12 / адказаць
07.02.2019 / 13:43
Во житуха в нашей стране.) Все любят, а жить здесь не хотят.))) Вот это чудесный парадокс нашего процветания!
2
Юзік Крулеўскі / адказаць
07.02.2019 / 13:52
Беларусь, ва ўяеўленні цяперашяга маладога пакалення, натуральна, не краіна для іх жыцця. Яскравы прыклад Глыбоцкая СШ№3 і Глыбоцкая гімназія, якія былі беларускія, але іх па патрабаванню бацькоў перавялі на рускую мову. А якая матывацыя? Нашы дзеці не застануцца жыць і працягваць вучобу на Беларусі, а там за граніцай ваш беларускі "язык" -- нікому не патрэбны. Так мне патлумачыла адна з выкладчыц гімназіі. Як бачым -- гэта павальная з'ява. І прычыны вядомыя -- няма ў нас беларускамоўнага навучання, а як вынік не выхоўваюцца патрыёты краіны. Самы раз адказным ва ўрадзе задумацца. Але, калі яны і задумаюцца, то зноў прыдуць да высновы, што так няхай і надалей будзе, бо з'явіцца шмат свядомых,і пачнуць патрабаваць вяртання Пагоні і б_ч_б сцяга.
5
Галена з Бэрэзы / адказаць
07.02.2019 / 14:14
Мая дачка таксама любіць Беларусь, а жыве ў Празе. Неяк я спыталася: "дачушка, пры яких умовах ты вярнулася б у Беларусь? Паглядзела ня мяне здзіўлена: "Ні пры якіх"
1
Яўген Мк* / адказаць
07.02.2019 / 14:17
Ха-ха-ха, як смешна)
8
Иван Сусанин / адказаць
07.02.2019 / 14:27
и правильно
2
Юзік Крулеўскі / адказаць
07.02.2019 / 15:00
Даўно стала відавочна, што ідэялагічныя штампы тыпу "краіна для жыцця", "сацыяльная дзяржава" , Купляйце беларускае" і г.д -- абясцэніліся. Не маюць ніякай ўжо вагі! Беларусі больш падыходзіць штамп -- "Краіна без будучыні". Як бачым усё ідзе менавіта ў гэтым рэчышчы. Лукашэнка -- учора, Лукашэнка -- сёння, Лукашэнка -- заўтра, але гэта можна было б і перачакаць, але Лукашэнка будзе і -- паслязаўтра (мо іншы, але ж Лукашэнка). А да гэтага і я не дажыву Вось менавіта гэта і адчувае моладзь. Безвыходнасць!
4
metsavend / адказаць
07.02.2019 / 16:21
Как это должно быть тяжело: любить свою страну, а жить в нелюбимой стране. А каково это - любить одного, а жить с нелюбимым, причём добровольно? Что будет с психикой этого человека? Если всё в порядке, значит, этот человек и не любил по-настоящему свою страну, и ему можно только позавидовать. Хотя, на мой взгляд, он больше достоин сочувствия.
1
Жвір / адказаць
07.02.2019 / 18:33
Юзік Крулеўскі ,<--------Для былых савецкіх людзей сапраўды вельмі цяжка прыняць ад'езд з краіны. Дзесяцігоддзямі гэта атаясамлялася з нечым кепскім, лічылася амаль трагедыяй і засела ў костках менавіта ў такім выглядзе. А што ўласна адбылося ? Чаму ад'езд - гэта па-вашаму абавязкова бегства ад горшага да лепшага ? Зусім неабавязкова. Гэта звычайная з'ява, гэта проста права любога чалавека. Дзеці вырастаюць, робяцца самастойнымі й жывуць асобна ад бацькоў, будуюць сваё жыцьцё, ствараюць свае сем'і. Ці сьведчыць гэта пра нелюбоў дзяцей да бацькоў, альбо ці ёсьць такі ад'езд бегствам ад горшага да лепшага ? Ад'езд нічога не перакрэсьлівае, не сьведчыць пра нелюбоў да сваёй краіны, ці адсутнасьць будучыні ў сваёй краіне. Будучыня заўжды ёсьць, нейкая іншая, з магчымах альбо пажаданых, але ёсьць, і любоў застаецца. Па-мойму наадварот, гэта добра, калі ёсьць нейдзе беларуская дыяспара, калі беларусы таксама могуць праявіць сябе й нечага дасягнуць ня толькі на радзіме, але й па ўсім сьвеце. Зрэшты, паказаць сябе й нагадаць іншым пра сябе, як пра свабоднага чалавека й раўнага ўсім, і прадставіць сваю краіну. Для мяне во такія развагі, як вашыя, ці metsavendа - мяжуюць, прабачце, зь дзікунствам. :)
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
07.02.2019 / 19:15
Жвір , Значыць не будзе ў нас ніколі выдатнай медыцыны ў будучыні, бо ўсе добрыя дактары з'едуць. Не будзе выдатнай навукі. Не будзе ў пенсіянераў годнай пэнсіі, бо адкуль ёй брацца, калі няма маладога працаздольнага насельніцтва.. Зрэшты, усе з'язджаюць з Беларусі, а ў Беларусь -- ніхто! Шаноўны, пакажы хоць аднаго прадстаўніка беларускай дыяспары. Няма ніводнага! У нас ёсць толькі палітычная эміграцыя.
0
Жвір / адказаць
07.02.2019 / 20:32
Юзік Крулеўскі ,<Значыць не будзе ў нас ніколі выдатнай медыцыны ў будучыні, бо ўсе добрыя дактары з'едуць.><---------Не, Вы памыляецеся. Насамрэч яе, даступнай (раблю акцэнт на апошнім слове ! ) выдатнай медыцыны, у нас ніколі й не было. Як мінімум, няма пра што й плакаць. Зато ёсьць шанец, што яна будзе менавіта ў будучыні. <Не будзе ў пенсіянераў годнай пэнсіі, бо адкуль ёй брацца, калі няма...><-------Не палічыце за цынізм, але сёньняшнія (і заўтрашнія) пенсіянеры - у першую чаргу ахвяры папярэдняй сыстэмы, і цяперашняга рэжыму, а не ад'язджаючых за мяжу. Усім быў дадзены выбар, усе ім скарысталіся, а адказваць за яго, за выбар, што, ня трэба ? <пакажы хоць аднаго прадстаўніка беларускай дыяспары><-------Шаноўны, для гэтага, як мінімум, павінна быць беларуская (ізноў раблю акцэнт на апошнім слове ! ) дзяржава... Бо дыяспара ёсьць (калі ёсьць беларусы за мяжой), але неарганізаваная. Гэта папраўна...
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
07.02.2019 / 20:47
Жвір , Бо дыяспара ёсьць (калі ёсьць беларусы за мяжой), ============== Наша група журналістаў была месяц таму ў Гановеры... А там сказалі ёсць тыпу суполкі беларускіх урачоў. Ну дык не пажадалі яны з намі бачыцца.
0
Жвір / адказаць
07.02.2019 / 21:47
Юзік Крулеўскі ,< Ну дык не пажадалі яны з намі бачыцца. > <------З гэтага факта можна зрабіць адразу некалькі высноваў: 1) Гэта не азначае, што суполкі няма, бо нехта ж выкзаў непажаданьне сустракацца з журналістымі. :) 2) Калі Вы прапаноўвалі мне назваць такую суполку - як мінімум адна была Вам ужо вядома. :) 3) Адмова сустрэцца ні пра што ня сьведчыць, альбо сьведчыць, але ні пра што. :) 4) Іншыя высновы мажлівыя, але ня важныя...:)
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
08.02.2019 / 00:28
Жвір , Мяне Вы сваімі аргументамі не пераканалі! Усе суседзі хочуць узбагаціцца беларускім жывым рэсурсам! Ну хаця б палякі! Ужо колькі польскія ксяндзы пераправілі на вучобу ў польскія ВНУ моладзі! Ніхто не вярнуўся! Там і пажаніліся! Потым -- картка паляка! Размаўляў неяк з дырэктрысай Глыбоцкага дзяржаўнага архіву. Завалілі архіў заявамі аб усталяванні польскай нацыянальнасці. Што дзіўна і праваслаўныя шчэмяцца -- у праваслаўныя полькай нацыянальнасці. Усе хочуць з'ехаць! Хто застанецца? Ніхто ж не едзе ў Беларусь! Да таго ж нізкая нараджальнасць.
0
Жвір / адказаць
08.02.2019 / 09:41
Юзік Крулеўскі ,<Ніхто не вярнуўся! > <-------Ну, калі Вы адчыніце клетку свайму салаўю, дык ён таксама ў яе болей ня вернецца, хаця асабіста супраць Вас ён нічога й ня мае...:))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера