Знайсці
05.02.2019 / 17:465РусŁacБел

Беларусы ноччу забылі дзіця ў валынскім лесе

Ва ўкраінскую паліцыю ў мінулы чацвер патэлефанаваў грамадзянін Беларусі. Ён паведаміў, што ў лесе падчас прыпынку прапаў іх дванаццацігадовы спадарожнік і прасіў адшукаць яго, піша газета Волинь-нова.

Фота: Укрінформ.

Інцыдэнт адбыўся ўначы, на міжнароднай трасе Брэст — Ковель, паблізу пункта пропуску «Даманава». На месца здарэння адразу ж прыехалі праваахоўнікі.

Як высветлілася, група беларусаў двума аўтамабілямі ехала ва Украіну. Перасякаючы мяжу ў Даманаве, у лесе яны спыніліся па неабходнасці. Прагуляўшыся, рушылі далей. Даехалі да вёскі Капачоўка, што ў Ражышчанскім раёне. І толькі тады ўспомнілі, што з імі едзе дванаццацігадовы хлопчык Рыгор. Але ні ў адной з машын яго не аказалася. Паднялі трывогу. Па дапамогу прыйшлося неадкладна звярнуцца ў Ратнаўскі аддзел паліцыі.

Пошукі паліцэйскіх у той акрузе былі безвыніковымі. Паехалі ў пункт пропуску. Там, у адной з крам, прапажу і знайшлі. Рыгор спакойна стаяў і грэўся, чакаючы, што сваякі ўсё ж такі ўспомняць пра яго. Хлопчык, зразумеўшы, што на начной лясной дарозе застаўся ў адзіноце, сам накіраваўся ў пункт пропуску «Даманава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031