Знайсці
05.02.2019 / 13:469РусŁacБел

Спецслужбы Літвы: Расія разглядае Беларусь як буферную дзяржаву

Расія паслядоўна ўмацоўвае ваенныя магутнасці ў Калінінградскай вобласці, але размешчаныя ў Балтыйскім рэгіёне дадатковыя сілы НАТА і нацыянальныя ўзброеныя сілы краін Балтыі зніжаюць імавернасць канфлікту, гаворыцца ў штогадовай ацэнцы пагроз, падрыхтаванай дзвюма літоўскімі спецслужбамі — Дэпартаментам дзяржбяспекі і ваеннай разведкай Літвы, паведамляе interfax.by.

«Дыслакаваная ў вобласці ваенная групоўка паслядоўна ўмацоўваецца: абнаўляецца старая і ствараецца новая ваенная інфраструктура, фармуюцца новыя ваенныя часткі, пастаўляюцца новыя ўзбраенні і баявая тэхніка, на сухапутных і марскіх палігонах вобласці праводзіцца інтэнсіўная ваенная падрыхтоўка», — адзначаецца ў дакуменце, апублікаваным у аўторак.

Згодна з падрыхтаванай ацэнкай пагроз, Беларусі ў расійскай ваеннай дактрыне адводзіцца роля «буфернай» дзяржавы — РФ выкарыстоўвае тэрыторыю краіны для планавання ваенных аперацый і дэманстрацыі ваеннай моцы, а растучая ваенная інтэграцыя і эканамічная залежнасць зніжае магчымасці Мінска ажыццяўляць незалежную абаронную палітыку і палітыку бяспекі.

Па дадзеных літоўскіх спецслужбаў, пашыраючы ваенную прысутнасць у Калінінградскай вобласці Расія павышае здольнасць весці ваенныя дзеянні на працягу 24-48 гадзін з моманту атрымання загаду.

З іншага боку, падкрэсліваюць аўтары дакумента, павелічэнне нацыянальных узброеных сіл Балтыйскіх краін і дыслакаваных у рэгіёне магутнасцяў НАТА ў выпадку ваеннага канфлікту дазволіць пазбегнуць шырокага ўцягвання НАТА і зніжае верагоднасць пачатку канфлікту ў рэгіёне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера