Знайсці
05.02.2019 / 11:195РусŁacБел

Што беларусы чыталі пра Венесуэлу 117 год таму? Займальны факт

На рэдакцыйную пошту прыйшоў ліст ад чытача Н.П. Кавалёва, які звяртае ўвагу на цікавы факт, які трапіўся яму падчас навуковай работы. Цытуем ліст цалкам. 

Падчас працы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук праглядаў газету «Минский листок» (№ 95 ад 16.06.1902).

І вось жа, вочы зачапіліся за маленечкі артыкул у рубрыцы «Телеграммы» пад назвай «Каракас — інсургенты авалодалі Каро».

Там гаворыцца, што «віцэ-прэзідэнт рэспублікі і ўсе вайсковыя сілы ўрада разам с пяццю гарматамі трапілі ў іх рукі. Генерал Матас насоўваецца з усходу на сталіцу, якую можа дасягнуць прыблізна праз два тыдні. Каракас аточаны зграямі рэвалюцыянераў».

А ўжо 21.06.1902 (№ 98) у рубрыцы «Иностранные известия» пад назвай «Венецуэла» паведамлялася, што «Рэвалюцыя ў Венецуэле прымае ўсё больш грозныя памеры. Паўстанцы дзейнічаюць рашуча ды гаспадараць добра ўзброенным войскам 7000 чалавек. У шэрагі інсургентаў уцягваюцца нават дзеці. Прэзыдэнт Кастра мае вялікую патрэбу ва ўзбраенні ды грашах».

Выснова: 117 год таму беларусы чыталі амаль тое ж, што сёння чытаем і мы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера