Знайсці
05.02.2019 / 11:053РусŁacБел

Ежу з «Макдональдса» цяпер можна замовіць дадому, але за 2 рублі

У Беларусі з'явілася «МакДастаўка». Цяпер любы ахвотны зрабіць заказ з «Макдональдс» у зоне дастаўкі Menu.by.

Дастаўка працуе з усіх рэстаранаў?

Пачынаючы з 5 лютага з'явіцца магчымасць заказу з двух рэстаранаў «Макдональдс», якія знаходзяцца па адрасах вул. Прытыцкага, 58 і вул. Ціміразева, 76. На працягу лютага-сакавіка плануецца далучэнне ўсіх астатніх сталічных рэстаранаў.

Прынцып звычайны для Menu.by?

Так. Проста выкарыстоўвайце мабільны дадатак Menu.by або заходзьце на сайт Menu.by, выбірайце са спісу блізкі да вас рэстаран «Макдональдс», пераканайцеся, што знаходзіцеся ў зоне дастаўкі, і заказвайце.

Кошт дастаўкі складзе 2 рублі, а цэны ў меню не адрозніваюцца ад цэн у рэстаранах. Мінімальная сума заказу — 12 рублёў, «МакДастаўка» працуе круглыя суткі. Для аматараў сняданкаў варта памятаць, што замова пазіцыі з ранішняга меню спыняецца ў 09:45.

Ці будзе «МакДастаўка» ў рэгіёнах?

У найбліжэйшыя тыдні будзе абвешчана аб запуску «МакДастаўкі» ў Віцебску. Пасля адкрыцця рэстаранаў у Брэсце і Гомелі запрацуе «МакДастаўка» і ў гэтых гарадах. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930