Знайсці
05.02.2019 / 10:291РусŁacБел

Названа прычына рэзкага росту выпадкаў раку сярод маладых людзей

Амерыканскія навукоўцы выявілі рэзкі рост захворвання на рак у маладых людзей у ЗША. Галоўнай прычынай неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі з'яўляецца распаўсюд атлусцення, паведамляецца ў прэс-рэлізе на MedicalXpress.

Даследчыкі высветлілі, што з 1995 па 2015 год злаякасныя пухліны, для якіх лішняя вага з'яўляецца фактарам рызыкі, сталі ўзнікаць часцей сярод жанчын і мужчын да 50 гадоў. Пры гэтым меншы ўзрост апынуўся звязаны з больш высокім узроўнем захворвання. У людзей ва ўзросце 45-49 гадоў захворванне на рак печані павышалася на адзін працэнт за кожны год разгляданага перыяду, а ў тых, каму споўнілася 30-34 гады і 25-29 гадоў, гэты паказчык вырас больш чым удвая і ў чатыры разы, адпаведна.

Акрамя таго, у самых маладых міленіалаў захворванне іншымі відамі раку, звязанымі з атлусценнем, былі таксама самымі высокімі сярод усіх узростаў. Колькасць людзей, што пакутуюць ад раку нырак вырасла на 6,23%, рака жоўцевага пухіра — на 3,71%, раку мачавога пухіра — на 3,35% і раку кішачніка — на 2,41%.

Па словах навукоўцаў, атлусценне з'яўляецца найбольш лёгка папераджальнай прычынай з'яўлення злаякасных пухлін. Прыкладна адзін з 12 выпадкаў раку ў ЗША выкліканы лішняй вагой, а ў Вялікабрытаніі — адзін з 20. Пры гэтым больш за палову жыхароў ЗША 20-49-гадовага ўзросту ядуць мала садавіны, гародніны і суцэльнага збожжа і злоўжываюць фастфудам, салодкімі напоямі і соллю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930