Знайсці
04.02.2019 / 21:5311РусŁacБел

Самым неардынарным удзельнікам нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» стаў украінец з катарактай ВІДЭА

Сёння ўвечары стане вядома дзясятка фіналістаў нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2019, якое адбудзецца ў маі у Ізраілі.

Цягам дня, 113 выканаўцаў з 11 краін свету змагаліся за права прадстаўляць Беларусь.

Сярод удзельнікаў былі і тыя, хто не ўпершыню спрабуе скарыць журы нацыянальнага адбору, такія як «Napoli», якія спрабуюць сябе ў адборы ўжо шосты год запар, Наталля Кудрына, Яўген Доліч, гурт «PROвокация», Аляксей Грос.

Песню на беларускай мове прадставіў АндрусьТакінданг.

Дарэчы, ён быў не адзіны, хто аддаў перавагу беларускамоўнай песні. Напрыклад, Юлія Глебава акампанавала сабе на цымбалах, песню на беларускай мове выканаў і панк Віктар Лупасін.

Прадстаўляць Беларусь выказалі жаданне і выканаўцы са Швецыі, Румыніі, Нігерыі і Велікабрытаніі.

Не абышлося і без фрыкаў.

Марыя Грэгары, напрыклад, шакавала сваім відэа на песню яшчэ да сённяшняга праслухоўвання. У ютубе яе кліп, дзе яна лётае побач з Аляксандрам Лукашэнкам, паглядзела ўжо каля 100 тысяч чалавек.

Баяніст Віталь Варанко і Арцём Сарока, удзельнікі «Дома -2» прадставілі песню пра бульбу.

Аднак найбольш запомніцца, напэўна, удзельнік з Украіны, Павел Лашанчук.

Ён выходзіў на сцэну двойчы. Спачатку расказаў, што запісаў 26 варыянтаў сваёй песні, пасля паскардзіўся на тое, што ў яго няма «мінуса», таму што не ўмее карыстацца камп’ютарам. Пасля папрасіў не свяціць яму ў вочы асвятляльнымі прыборамі, бо ў яго «пачатковая катаракта».

«Мінус» пазней знайшоўся. І Павел Лашанчук усё ж праспяваў песню пра Украіну на ўкраінскай мове.

Для выканання ўдзельнікі пераважна выбіралі лірычныя рэчы.

Напрыклад, удзельнік са Швецыі Себасцьян Рос.

Фаварыткай жа адбору лічацца 16-гадовая спявачка Зена (Зіна Купрыяновіч), прадзюсарам якой з’яўляецца Віктар Дробыш, чыім пратэжэ на Еўрабачанні ў 2016 годзе быў спявак IVAN.

Наталля Тур 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930