Знайсці
04.02.2019 / 20:204РусŁacБел

Музей Быкава ў Гродне закрыўся: экспазіцыя пераязджае ў музей Багдановіча

Апошнія гады музей Васіля Быкава на вуліцы Савецкай перажываў не найлепшыя часы з-за адсутнасці спонсараў. У пачатку 2019 года стала вядома, што ён зачыняецца, а багатая экспазіцыя пераязджае ў музей Максіма Багдановіча, піша Hrodna.life.

Музей праіснаваў каля 20 гадоў, ён знаходзіўся ў пакоі плошчай 15 квадратных метраў на вуліцы Савецкай. Гараджане ў музеі бывалі рэдка, бо пра яго амаль ніхто не знаў і папулярызацыяй ніхто не займаўся. А паглядзець там было на што: вялікая калекцыя кніг Быкава, асабістыя рэчы пісьменніка, рэдкія здымкі і іншае.

«Трапіць у музей ужо нельга, мы зачыніліся, — распавядае былы бухгалтар музея Яўгенія Багданава. — Усю экспазіцыю перавозім у музей Максіма Багдановіча. Захварэў наш наглядчык, ляжыць. Плаціць арэнду і камунальныя паслугі нам проста было няма чым. Дзяржава не дапамагала, у месяц у нас выходзіла 90 рублёў. Мы хадзілі ў выканкамы па дапамогу, але нічога не дамагліся».

Адзін з экспанатаў былога музея Васіля Быкава ў Гродне.

Плануецца, што ў музеі Максіма Багдановіча экспазіцыя прысвечаная Васілю Быкаву адкрыецца вясной.

Вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў пражыў у Гродне больш за 20 гадоў і напісаў тут шмат твораў, якія чытаюць і шануюць ва ўсім свеце.

Руслан Кулевіч, Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930