Знайсці
04.02.2019 / 17:37РусŁacБел

17-гадовы бяспраўнік падчас пагоні ўрэзаўся ў машыну ДАІ і паехаў далей

У Драгічынскім раёне 17-гадовы бяспраўнік, уцякаючы ад ДАІ, зладзіў аварыю з патрульным аўтамабілем, паведамляе ДАІ.

Супрацоўнікі ДАІ Драгічынскага РАУС вечарам 3 лютага дзяжурылі на дарозе Мікіцк — Завершша. Паблізу адной з вёсак у поле зроку інспектараў трапіў аўтамабіль «Нісан». Заўважыўшы патрульную машыну, кіроўца раптам спыніўся і пагасіў светлавыя прыборы, але праз некалькі хвілін працягнуў рух.

Праваахоўнікі вырашылі спыніць легкавік, аднак хлопец праігнараваў патрабаванні і паспрабаваў знікнуць. Уключыўшы маячкі, інспектары сталі пераследаваць парушальніка. Пры павароце кіроўца «Нісана» сутыкнуўся з патрульным аўтамабілем, але працягнуў ехаць далей. Неўзабаве дарожнага хулігана затрымалі. Ім аказаўся 17-гадовы мясцовы жыхар, які не мае пасведчання кіроўцы.

На хлопца склалі 5 пратаколаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930