Знайсці
04.02.2019 / 17:3414РусŁacБел

Пенсіянерка з Жодзіна звярнулася да знаёмых у эфіры расійскага «Поля цудаў» па-беларуску ВІДЭА

«Наша Ніва» звярнула ўвагу на выпуск праграмы «Поле цудаў» за 1 лютага, якое рэтранслявалася ў Беларусі тэлеканалам АНТ. Гэта шоу займае першыя радкі ў рэйтынгу самых папулярных праграм беларускага тэлебачання. Таксама яно звышпапулярнае і ў Расіі. 

Дык што там адметнага? 

Там была ўдзельніца з Беларусі — Валянціна Жолік з Жодзіна, разам з унучкай. 

Валянціна Жолік выйграла свой раунд, адгадаўшы слова «табурет»

Унучка традыцыйна паказала творчы нумар — праспявала песню па-беларуску. 

А сама Валянціна па-беларуску звярнулася да гледачоў. 

«Паважаныя жодзінцы, любімыя сябры, усе, хто ведае мяне, усіх віншую з праграмы «Поле цудаў». Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Усім прывет!» — сказала Валянціна Жолік. 

«Наша Ніва» распытала жанчыну, рабіла яна гэта шчыра або яе хто папрасіў.

«Рабіла шчыра, я ўжо на пенсіі, ніякіх ідэолагаў вакол мяне няма. А чаму сказала? Ну дык я ж беларуска. Павінны ж мы нечым ад рускіх адрознівацца», — запэўніла Валянціна. 

У сям'і, паводле жанчыны, яны гавораць «і так, і так».

А вось песня ад яе ўнучкі:

 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930