Знайсці
04.02.2019 / 11:302РусŁacБел

15-гадовы футбаліст акадэміі «Мілана»: Хачу гуляць за зборную Беларусі, маё сэрца там

Беларус, які грае ў акадэміі «Мілана», хоча выступаць у будучыні за «белакрылых». Пра гэта гулец паведаміў у «Выніках тыдня» на канале «Беларусь-5», перадае by.tribuna.com.

Артур Булаўкін пераехаў з бацькамі ў Італію, калі яму было пяць гадоў. Зараз футбаліст выступае на пазіцыі брамніка ў юнацкай камандзе 2005 года нараджэння.

«Калі Булаўкіна спыталі, за якую зборную ён хацеў бы гуляць, то ён адказаў шчыра, што жыве ў Італіі, але сэрца яго ў Беларусі. Артур хоча выступаць за беларускую нацыянальную каманду», — сказаў скаўт «Кальяры» Алекс Вялікіх.

«Хацеў бы гуляць у чэмпіянаце Беларусі? Складанае пытанне. Цяпер не хачу. Мне вельмі добра ў Італіі, хачу гуляць тут. Можа, у апошнія гады кар'еры прыеду ў Беларусь», — сказаў Булаўкін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера