Даслаць навіну
Знайсці
03.02.2019 / 21:49 16

Памёр Васіль Сёмуха, які пераклаў на беларускую мову Біблію і ўсю нямецкую класіку

Павялічыць выяву

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай.

Сёмуха памёр на 84-м годзе жыцця.

Нарадзіўся Васіль Сёмуха на хутары Ясенец Пружанскага раёна. Ягоных тату і маму забілі немцы за сувязь з партызанамі. Уратавалі Васіля ад смерці і выгадавалі цёткі.

Сваёй роднай мовай называў заходнепалескі дыялект, які вельмі любіў і з якога праз пераклады шмат прыўнёс у літаратурную беларускую мову, якой валодаў віртуозна. 

Пры канцы жыцця Васіль Сёмуха страціў зрок у выніку дыябету, але да апошняга перакладаў.

Ён аўтар поўнага перакладу Бібліі на беларускую мову. Ён таксама пераклаў на беларускую дзясяткі аўтараў з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, нарвежскай, іспанскай моў. Вуснамі Сёмухі па-беларуску загаварылі Гётэ, Шылер, Грымельсгаўзэн, Брэхт, Зюскінд, Райніс, Бэлшавіца, Міцкевіч, Славацкі, Ева Пінска… Не раз публікаваўся ў «Нашай Ніве».

Удзельнічаў у барацьбе за незалежнасць у 1980—1990-я.

Васіль Сёмуха — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, быў уганараваны дзяржаўнымі ўзнагародамі Нямеччыны і Латвіі. Ад сярэдзіны 1990-х яго, аднак, ігнаравалі ўлады РБ, бо ён рэзка і адкрыта крытыкаваў аўтарытарны рэжым. Выкладаў у забароненым Беларускім ліцэі імя Якуба Коласа. П'есу «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» у ягоным перакладзе, поўную паралеляў з беларускай сучаснасцю, знялі з паказу ў тэатры «Вольная сцэна».

Ён выгадаваў дваіх цудоўных дзяцей. Ягоны сын, прадпрымальнік, жыве ў Мінску, дапамог бацьку выдаць Біблію па-беларуску. А дачка ўдзельнічала ў першых падпольных незалежніцкіх суполках у 1980-я. Пазней яна выйшла замуж у ЗША і цяпер жыве ў Вашынгтоне.

Дзядзька Васіль быў з тых людзей, якія да старасці захоўваюць дзіцячую непасрэднасць. Было ў ім нешта панкаўскае, вясёлае, гарэзлівае, што захапляла моладзь пакаленне за пакаленнем.

Каларытны і душэўны, Васіль Сёмуха, гэты непаўторны чалавек, су-стварыў творы, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларускай культуры.

Чытайце таксама: Біблія дзядзькі Васіля

«Барадулін называў мяне казлом, а Караткевіч уратаваў»

nn.by; фота Глеба Лабадзенкі

0
Алёна К. / адказаць
04.02.2019 / 11:22
Вечны адпачынак дай яму, Госпадзе і святло вечнае няхай яму свеціць...
0
Літвін (Менск) / адказаць
09.02.2019 / 11:17
Ён быў маім суседам, мы часта падоўгу зь ім размаўлялі. Будзе яго ня хапаць. Вечная памяць ды Валадарства Нябеснае! Мае шчырыя спачуваньне родным!
0
Літвін (Менск) / адказаць
09.02.2019 / 11:54
Ён быў маім суседам, мы часта падоўгу зь ім размаўлялі. Будзе яго ня хапаць. Вечная памяць ды Валадарства Нябеснае! Мае шчырыя спачуваньне родным!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31