Знайсці
03.02.2019 / 02:4813РусŁacБел

Мадура прапанаваў правесці датэрміновыя выбары «буржуазнага» парламента

Нікалас Мадура замест абвяшчэння прэзідэнцкіх перавыбараў, чаго патрабуюць іншыя краіны, прапанаваў правесці датэрміновыя выбары Нацыянальнай асамблеі (парламента), якая цяпер кантралюецца апазіцыяй. Пра гэта ён абвясціў падчас выступу перад сваімі прыхільнікамі, перадае Reuters.

Дзеючы парламент, які ўзначальвае апазіцыйны лідар Хуан Гуайдо, Мадура асудзіў і назваў «буржуазным».

Мадура растлумачыў, што пытанне пра перанос парламенцкіх выбараў, якія павінны адбыцца ў 2020 годзе, будзе вырашаць так званая «канстытуцыйная асамблея» — на 100% падкантрольны Мадуру орган улады, які быў створаны ў 2017 годзе для ўзурпацыі ўлады і змяншэння ролі легітымнага парламента, кантраляванага апазіцыяй.

Гэтую прапанову Мадура высунуў напярэдадні дэдлайну, які шэраг еўрапейскіх краін паставілі яму для абвяшчэння ў краіне новых прэзідэнцкіх выбараў. У адваротным выпадку яны паабяцалі прызнаць прэзідэнтам Венесуэлы апазіцыйнага лідара, старшыню Нацыянальнай асамблеі (парламента) Хуана Гуайдо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930