Знайсці
02.02.2019 / 14:49РусŁacБел

Два пастухі асуджаны да 20 і 23 гадоў калоніі за забойства пенсіянера

Мінскі абласны суд вынес прысуд па крымінальнай справе аб жорсткім забойстве пенсіянера, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага абласнога суда.

Перад судом паўсталі двое абвінавачаных — 47-гадовы жыхар Валожынскага раёна і 48-гадовы мужчына, які не мае пастаяннага месца жыхарства. Днём 5 чэрвеня 2018 года яны праз незачыненыя дзверы праніклі ў дом 78-гадовага пенсіянера ў вёсцы Дзянісы Стаўбцоўскага раёна. Там яны напалі з нажом на гаспадара, выкралі ў яго грошы і схаваліся.

Як вызначыла следства, мужчыны часова пражывалі ў вагончыку ў вёсцы Цеснавая Стаўбцоўскага раёна і пасвілі жывёлу.

У дзень забойства яны з намерам выкрасці грошы адправіліся да пенсіянера, які жыў адзін на хутары ў суседняй вёсцы. Спачатку зайшлі ў дом і папрасілі бульбы. Калі пераканаліся, што гаспадар адзін, сталі пагражаць яму нажом і патрабаваць грошы. Пасля гэтага нанеслі яму нажавыя раненні, прывязалі да крэсла і абрэзалі тэлефонны провад. Абвінавачаныя выкралі 3 тысячы рублёў і прадукты, а пасля ўцяклі з месца здарэння. Пенсіянеру ўдалося вызваліцца і ўжо ад знаёмай патэлефанаваць у міліцыю. Праз некалькі дзён ён памёр у бальніцы ад атрыманых пранікальных раненняў грудной клеткі і брушной поласці.

Аднаму абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе 23 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі асаблівага рэжыму, другому — 20 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму. У абодвух канфіскуюць маёмасць. У дачыненні да абвінавачаных ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930