Знайсці
02.02.2019 / 10:074РусŁacБел

Першая спроба ЭКА ў Беларусі стане бясплатнай

Экстракарпаральнае апладненне ў Беларусі неўзабаве стане бясплатным. Як паведамляе «Сельская газета», Міністэрства аховы здароўя прапрацоўвае нарматыўныя акты, каб на гэту дарагую працэдуру выдзяляць сродкі з бюджэту. Да праграмы плануюць падключыць і прыватныя медыцынскія цэнтры. Дарэчы, тэма і раней гучала ў ведамстве. Ініцыятарам абмеркаванняў выступаў РНПЦ «Маці і дзіця» і прапаноўваў увесці кватаванне ЭКА. Гэта мела на ўвазе магчымасць правядзення некалькіх цыклаў апладнення, але ў межах выдзеленага фінансавання для кожнай пары. Зараз, падобна, вырашылі спыніцца толькі на адной спробе. Гэта азначае, што ў выпадку няўдачы наступныя працэдуры ЭКА сям'я будзе аплачваць з сваёй кішэні.

Чытайце:

Гісторыя аднаго шчасця: эка, выкідыш і зноў эка

Споведзь Каці Пытлевай пра ЭКА і месяц жыцця з мёртвым дзіцём у жываце

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера