Знайсці
01.02.2019 / 21:555РусŁacБел

У Гомелі знайшлі школьнікаў, якія пагражалі падарваць школу за дрэнныя адзнакі па кантрольнай

Ілжывую інфармацыю аб мініраванні гомельскай школы № 55 даслалі некалькі яе вучняў, паведамляе міліцыя.

На электронны адрас школы прыйшло паведамленне пра тое, што ва ўстанове будзе закладзена выбуховае прыстасаванне. Яго прывядуць у дзеянне ў выпадку атрымання адмоўных адзнак за кантрольную.

У Гомелі невядомы пагражаў узарваць школу, калі ацэнкі па кантрольнай будуць кепскімі

На месца выехалі сапёры, міліцыя, вайскоўцы, следчыя. Навучэнцаў і настаўнікаў эвакуіравалі, выбуховага прыстасавання не знайшлі.

У хуткім часе міліцыя знайшла жартаўнікоў — ілжывае паведамленне адправілі навучэнцы школы.

Падлеткі прынялі захады, каб застацца незаўважанымі і ананімнымі ў інтэрнэце. Але аператыўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій знайшлі магчымасць вывесці іх з ценю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера