Знайсці
01.02.2019 / 19:5511РусŁacБел

Румас засумняваўся, што праз Беларусь пастаўляюць санкцыйную прадукцыю ў Расію. Але Мядзведзеў паказаў яму дакументы

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі пастаўкі праз тэрыторыю Беларусі падсанкцыйнай прадукцыі. Пра гэта распавёў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін, перадае ТАСС.

Фота: сайт расійскага ўрада.

«Прэм'ер-міністр Беларусі ўзяў пад сумнеў, што такое адбываецца. У адказ на гэта Дзмітрый Анатольевіч прадставіў матэрыялы беларускаму боку з канкрэтным указаннем тавару, кампаніі, якая ў гэтым задзейнічана», — распавёў Арэшкін.

Сустрэча Мядзведзева і Румаса праходзіла ў Алма-Аце ў рамках міжурадавага савета Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930