Знайсці
01.02.2019 / 12:361РусŁacБел

Прагноз на 2—4 лютага: дождж і мокры снег

У суботу, 2 лютага, надвор'е будуць вызначаць цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўдня Еўропы. На большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі слабыя туман і галалёд.

Ноччу -4.. 1°С, максімальная - у сярэдзіне дня 0.. 5°С.

3 лютага на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман, ноччу на дарогах галалёдзіца. Ноччу 0.. 5 ° С, максімальная - днём 1.. 6°С, па паўднёвым захадзе да 8°С.

4 лютага, у панядзелак, месцамі невялікі кароткачасовы дождж. Ноччу на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак 0.. 5°С, днём па поўдні да 7°С.

meteoinfo.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера