Знайсці
31.01.2019 / 13:14РусŁacБел

ДАІ Мінска апублікавала месцы ўстаноўкі спідкамаў у лютым

Табліца з пералікам месцаў эксплуатацыі мабільных датчыкаў кантролю хуткасці на люты размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА

Увесь месяц у кругласутачным рэжыме будуць фіксаваць парушэнні спідкамы на 32-м і 33-м км. знешняга кальца МКАД, а таксама на 53-м км. унутранага кальца. Хуткасць тут абмежаваная да 90 км./г. Таксама з 20.00 да 2.00 да канца месяца будуць функцыянаваць спідкамы на пр.Незалежнасці, 156 (80 км/г.), Даўгінаўскім тракце, 160 (60 км/г.), прасп.Партызанскі, 178 (60 км/г.), вул.Кіжаватага, 36 (60 км/г.), вул.Прытыцкага, 106 (60 км/г.), вул.Арлоўская, 80 (60 км/г.), пр.Пушкіна, 70А (60 км/г.), пр.Незалежнасці, 131 к.2 (60 км/г.), вул.Маскоўская, 22 (60 км/г.), прасп.Партызанскі, 23 (60 км/г.).

Па цотных чыслах месяца з 7.00 да 20.00 будуць працаваць камеры на скрыжаванні пр.Незалежнасці з вул.Рагачоўскай (80 км./г.) і на вул.Кіжаватага, 36 (60 км/г.). Па няцотных — на вул.Маскоўская, 22 (60 км/г.) і на пр.Незалежнасці, 156 (80 км/г.).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера