Знайсці
30.01.2019 / 21:51РусŁacБел

Парламент Эстоніі дазволіў па відэасувязі з натарыусам падаваць заявы на шлюб, яго скасаванне і ўступленне ў спадчыну

Эстонскі парламент зацвердзіў папраўкі ў закон, які дазваляе здзяйсняць пэўныя віды натарыяльных дзеянняў без фізічнай прысутнасці кліента, выкарыстоўваючы відэасувязь, паведамляе ERR.

ID-карта для рэзідэнтаў Эстоніі.

У заканадаўства ўводзіцца новы від натарыяльнага пасведчання: відэа-мост паміж натарыусам і кліентам. Кліенту больш не трэба будзе фізічна сустракацца з натарыусам.

Дзякуючы відэасувязі будзе магчымасць падаваць заявы на шлюб або яго скасаванне, уступленне ў спадчыну або адмову ад яе, завяраць даверанасці і г.д.

Для дыстанцыйнага завярэння Натарыяльнай палатай распрацавана спецыяльная праграма. Увайсці ў яе можна з дапамогай ID-карты, электроннага пасведчання асобы або электроннага пасведчання асобы электроннага рэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930