Знайсці
30.01.2019 / 09:312РусŁacБел

Хто забудуе 24 гектары зямлі, якую Лукашэнка выключыў з ландшафтнай зоны Мінска

Учора пісалася пра тое, што Аляксандр Лукашэнка аддаў 24 гектары ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ў раёне Навінак пад будаўніцтва жылля і школы. А цяпер вядома, якая арганізацыя асвоіць гэтую зямлю і як цяпер ідуць справы на пляцоўцы, піша Tut.by.

Са складу ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны ўказам прэзідэнта канфіскавалі ўчастак у раёне вуліцы Паўліны Мядзёлкі. Па факце гэта сельгасземлі, напалову зарослыя быльнікам. Тут пабудуюць шматпавярховікі, школу і пракладуць вулічна-дарожную сетку. Забудова мяркуецца высакашчыльнай — 6—7 тысяч квадратных метраў на гектар.

Прыкладныя межы ўчастка

Як расказала TUT.BY некалькі крыніц, гэтую тэрыторыю будзе асвойваць дзяржаўнае аб'яднанне «Мінскбуд». Яно выступае заказчыкам будаўніцтва.

— Ліст [на імя прэзідэнта] быў, і згода [прэзідэнта] была, — кажа аб выдзяленні зямлі адзін з суразмоўцаў партала.

Паводле яго звестак, дамы будуць будаваць з матэрыялаў вытворчасці Завода эфектыўных прамысловых канструкцый, якое ўваходзіць у структуру «Мінскбуда». Гэта азначае, што, хутчэй за ўсё, жыллё будзе панэльным. Зараз жа гэтая пляцоўка задзейнічана пад выгрузку снегу і выглядае вось так.

Сельгасземлі на Даўгінаўскім тракце хутка будзе асвойваць яшчэ адзін буйны дзяржаўны забудоўшчык — ААТ «МАПІД». Гаворка ідзе пра два ўчасткі для будаўніцтва двух-трохпавярховых дамоў і катэджаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930