Знайсці
29.01.2019 / 20:185РусŁacБел

Шрайбман спрагназаваў, чым скончыцца справа Марыны Золатавай

Арцём Шрайбман, палітычны аглядальнік tut.by даў інтэрв'ю kyky.org. У прыватнасці, ён спрагназаваў, чым скончыцца справа Марыны Золатавай.

Я думаю, што мэта ўлад яшчэ ў пачатку справы — скарыстацца зручнай падставай для запужвання медыяполя. Памятаеш, у нашай краіне заўсёды патрэбна нейкая прававая абгортка. Мабыць, праслухоўваючы Марыну і яе тэлефон, яны пачулі цікавую інфармацыю і раскруцілі яе да справы. Аказалася, што шмат людзей і рэдакцый карысталіся падпіскай, а далей ужо следчыя выводзілі з-пад абвінавачвання людзей у залежнасці ад таго, згаджаліся яны аплаціць усё і прызнаць сваю віну ці не. Да тых, хто патрабаваў адваката і нічога не казаў, было асаблівае стаўленне. Далей справу сталі выкарыстоўваць па максімуме: можна зрабіць ператрус і выключыць серверы? Выдатна. Можна патрымаць журналістаў тры дні па законе, каб яны ва ўсім прызналіся? Выдатна. Яны проста выкарыстоўваюць па максімуме свае прававыя магчымасці. А прычынай гэтай справы паслужыла агульнае раздражненне сілавікоў дзейнасцю недзяржаўных СМІ. Ёсць версія — і яе выказваў Зісер, — што гэта частка кампаніі па адцісканні tut.by. Яму лепш відаць. Але мне здаецца, тады б атаку не рабілі такой веернай.

А ідзе ўсё да таго, што будзе суд. Упэўнены, Марыне вынесуць абвінаваўчы прысуд, таму што апраўдваць па палітычных справах нашы суды не ўмеюць. Я думаю, што будзе вялікі штраф і, магчыма, пазбаўленне права займацца журналісцкай або кіраўнічай дзейнасцю. Думаю, яны пойдуць на гэта — і тупа таму, што машына ўжо запушчана, ёсць злосць сілавікоў асабіста на Марыну.

Вядома, могуць умяшацца знешнія фактары: напрыклад, хтосьці растлумачыць Лукашэнку, што ад такой справы могуць быць вялікія рэпутацыйныя наступствы, і цяпер яны, можа быць, не патрэбныя, калі ты ваюеш з Расіяй і спрабуеш адкрываць заходні вектар. Тады ўсё можа змяніцца проста на этапе суда. Не выключаю. Але пакуль усё ідзе па першым, сумным сцэнары. Толькі трэба разумець, што пазбаўленне рэдактара права на яго дзейнасць — гэта амаль пазбаўленне прафесійнай свабоды, гэта будзе асвятляцца ў сусветных СМІ з такой жа інтэнсіўнасцю, як справы палітвязняў. Так што гэта будзе шумна.

kyky.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930