Знайсці
29.01.2019 / 18:544РусŁacБел

Белсат аднавіў выпуск рускамоўнага палітычнага ток-шоу са Святланай Калінкінай

У Вільні распачаліся здымкі новага цыкла рускамоўнага палітычнага ток-шоу «Тэрыторыя праўды». Праграма з удзелам міжнародных экспертаў гэтым разам засяродзіцца на дзейнасці NATO і супрацьстаянні Альянсу і Расіі. У ролі вядоўцы гледачы «Белсата» зноў пабачаць беларускую публіцыстку Святлану Калінкіну, да якой далучыцца ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў, паведамляе тэлеканал.

Першае выданне «Тэрыторыі праўды», якое складалася з чатырох серыяў, выйшла летась напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі. Сёлета нагодай стала 70-я гадавіна стварэння NATO, а таксама 20-я гадавіна далучэння да яго Польшчы, Чэхіі ды Вугоршчыны, якую адзначаць 12 сакавіка.

Святлана Калінкіна.

Разам з беларускай журналісткай вядоўцам гэтым разам выступае ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў.

Віталь Портнікаў.

«Я хачу, каб людзі ведалі, што ў нас у Еўропе няма альтэрнатывы. Мы ці становімся чальцамі NATO ці губляем незалежнасць, свабоду, каштоўнасці, жыццё», — кажа Віталь Портнікаў.

Цягам цыклу, які складаецца з чатырох серыяў, вядоўцы будуць весці дыскусію пра акалічнасці паўстання Паўночнаатлантычнага альянсу, яго дзейнасць, перспектывы і рэакцыю на палітыку сучаснай Расіі. Удзельнікі дэбатаў — эксперты і палітыкі з Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы, Расеі, Славаччыны і Злучаных Штатаў.

Belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930