Знайсці
28.01.2019 / 23:5530РусŁacБел

Ігар Марзалюк: Палессе — прарадзіма ўсіх славян, а пінскаму музею трэба вярнуць статус рэспубліканскага

На ўрачыстай цырымоніі ў гонар надання Пінску звання «Культурная сталіца — 2019» ў пінскім палацы культуры доктар гістарычных навук і палітык Ігар Марзалюк сказаў:

— Мы зараз знаходзімся ў сэрцы славяншчыны. Таму што менавіта тут пачалося тое, што мы называем славянскімі мовамі, — гэта заходне-палескія дыялекты і заходне-палеская культура. Гэта маткавая славянская культура, гэта даказана лінгвістамі, археолагамі і антраполагамі.

Не Вісла і Одэр, а Прыпяць і Піна з'яўляюцца першымі рэкамі славянскай прарадзімы. І менавіта адсюль з беларускага Палесся ў VI стагоддзі пачаўся націск славян і на Усход, Захад і ў Цэнтр Еўропы.

Таму ўсе славянскія народы: палякі, чэхі, славакі, рускія, украінцы і балгары роўна настолькі славяне, наколькі ў іх бурліць палеская кроў, колькі ў іх пінскіх, брэсцкіх, гомельскіх продкаў. Гэта даказаны факт.

Акрамя таго, Марзалюк заклікаў вярнуць пінскаму музею Беларускага Палесся статус рэспубліканскага.

media-polesye.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930