Знайсці
28.01.2019 / 12:531РусŁacБел

У Брэсце адкрыўся другі ў Беларусі гатэль сеткі Hilton

Пры канцы студзеня ў Брэсце адкрыўся гатэль Hampton by Hilton, які стаў другім гатэлем сеткі Hampton by Hilton у Беларусі.

Гатэль на 120 нумароў размешчаны ў двух кіламетрах ад цэнтра Брэста, непадалёк ад вуліцы Савецкай, ажыўленага раёна з мноствам крамаў і рэстаранаў. Hampton by Hilton Brest знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад польскай мяжы — зручна для дзелавых людзей і турыстаў з Польшчы. Ад гатэля лёгка дабрацца да славутасцяў Брэста.

Гатэль прапануе гасцям электронную рэгістрацыю заезду, бясплатны Wi-Fi, лічбавы ключ ад нумара, паслугі кругласуткавага бізнэс-цэнтра, тры абсталяваныя памяшканні для правядзення нарад агульнай плошчай больш за 300 кв.м. і фітнэс-цэнтр. У кошт пражывання ўваходзіць бясплатны гарачы сняданак і доступ да кругласуткавай зоны для перакусаў.

Hampton by Hilton у Брэсце з'яўляецца часткай Hilton Honors — праграмы лаяльнасці, што дзейнічае ў гатэлях усіх 15 гасцінічных брэндаў Hilton. Пры браніраванні гатэля наўпрост на сайце Hilton.com, праз дадатак Hilton Honors ці праз іншыя афіцыйныя каналы Hilton госці могуць атрымаць дадатковыя зніжкі і гарантыі адпаведнасці коштаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера