Знайсці
28.01.2019 / 12:111РусŁacБел

Сіноптыкі: У апошнія дні студзеня пацяплее, будзе адліга

Фота Юліі Міцкевіч

Пацяплее ўжо ў аўторак.

29 студзеня чакаецца пахмурнае надвор'е. На значнай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, днём па поўдні з дажджом). Месцамі туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу ад -2°С па паўднёвым захадзе да -11°С па паўночным усходзе краіны, максімальная - у сярэдзіне дня -3.. + 3°С.

У сераду ў многіх раёнах пройдзе снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе з дажджом. На дарогах галалёдзіца. Ноччу 0..- 6°С, максімальная -днем -3.. + 3°С.

31 студзеня ўплыў атмасфернага фронту распаўсюдзіцца на большую частку краіны. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (мокры снег, дождж). На дарогах галалёдзіца. Ноччу ад -6°С па паўночным захадзе да + 1°С па паўднёвым усходзе, максімальная - днём -3.. + 3°С, піша pogoda.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930