Знайсці
28.01.2019 / 07:32РусŁacБел

У ЗША аб'явілі лаўрэатаў прэміі Гільдыі кінаакцёраў

У Лос-Анджэлесе прайшла 25-я цырымонія ўручэння ўзнагарод ад Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Галоўныя прызы — за найлепшую гульню асноўных і другарадных акцёраў — атрымала стужка «Чорная пантэра», у якой зняліся Чэдвік Боузман, Майкл Бакары Джордан, Люліта Ніонга, Данай Гурыра. Гэта — фільм пра персанажа коміксу Marvel, які падвяргаецца розным выпрабаванням у выдуманай краіне Ваканду.

Фільм выйшаў у пракат у лютым мінулага года і сабраў больш за $ 1 млрд. Як адзначае CNN, «Чорная пантэра» з'яўляецца адным з фаварытаў у барацьбе за прэмію «Оскар» і намінаваная ў сямі катэгорыях.

Канкурэнтамі «Чорнай пантэры» называліся «Зорка нарадзілася» з Лэдзі Гага ў галоўнай ролі, «Багемская рапсодыя», «Чорны кланавец».

Рамі Малек, які сыграў Фрэдзі Мэрк'юры ў фільме «Багемская рапсодыя», атрымаў узнагароду, як найлепшы акцёр.

Прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала Глен Клоўз за ролю ў фільме «Жонка».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера