Знайсці
25.01.2019 / 17:4020РусŁacБел

«Ну нахрана нам Беларусь?»: што пішуць у Расіі пра заявы Севярынца

Інтэрв’ю з Паўлам Севярынцам, якое выйшла на «НН», пераказаў папулярны расійскі сайт lenta.ru. Матэрыял выйшаў пад загалоўкам «Беларуская апазіцыя прыгразіла Расіі распадам». Гэта выклікала жывое абмеркаванне чытачоў Ленты, агулам пад артыкулам з’явілася больш за 400 каментароў. Прапануем вашай увазе некаторыя з іх.

***

«Падобна на тое, што гэта заразна, цяпер і ў Беларусі пачаў буяніць гэты вірус, які пажырае мозг (хоць гэты вірус называецца укладаннем амерыканскіх грошай у правільную апазыцыю). Ну нахрана нам Беларусь? У нас і свой бацька ёсць нязменны, яшчэ аднаго нам не трэба. Адкуль увогуле такія ідэі бяруцца, трэба неадкладна спыніць любое фінансаванне і крэдытаванне ўсіх краін СНД» (Іван Неважнаў)

***

«Гэтыя папулісты такія забаўныя… Жыць за кошт Расеі гэта — калі ласка, а чым плаціць будзеце? Смятанай і гуркамі? Так і іх купляе толькі Расея. У Еўропе іх прадукцыя нікому не патрэбная» (Сяргей Калінічэнка)

***

«А навошта вы, жабракі, патрэбныя Расіі?! Падымаць вас? Не, ужо заставайцеся самі з сабой» (Марына Замяціна)

***

«Я проста не ведаю і што рабіць, калі яны не далучацца?» (Дзмітрый Арлоў)

***

«Захоп трэба заслужыць. А пакуль жывіце за свае» (Юрый Курапаў)

***

«Навальны мясцовага ўзроўню» (Timur Davletshin)

***

«Цікава, а Дастаеўскі ведаў, што ён беларус? Якія ж яны ўсё-ткі тупыя» (User #6794466)

***

«Яшчэ адны малакольныя інфузорыі гразяць распадам, ахаха» (Kamaz Vagonov)

***

«Раней Ленце было пляваць, хто і што заявіў з беларускай апазіцыі, а цяпер публікуюць. Няпроста так гэта» (Віталь Яначкін)

***

«А Расія ведае, што яна хоча далучыць бульбашоў?» (Аляксандр Праўда)

***

«Бульбашы, вы крамлёўскай хунце нахер непатрэбныя. Хунта не ведае, як ад вас адвязацца» (Мойша)

***

«А гэтыя што выкапалі? Нам гэтыя халяўшчыкі і задарма непатрэбныя і з грашыма не патрэбныя. Так і перадайце гэтаму дэбілу» (Валерый Ільюшын)

***

«Бурленне працягваецца. Ніяк не супакояцца. Навошта Расіі акупаваць Беларусь? Трызненне запалёнай нацыяналістычнай свядомасці. Спецыяльна ці што павышаюць градус? Расія і Беларусь могуць аб'яднацца, калі абедзве краіны гэтага захочуць. Але аб акупацыі не можа быць гаворкі» (Несцер Несцераў)

***

«Ды тут і без захопу не разваліцца б» (Уладзімір Шышоў)

***

«Яшчэ адзін бульбяны кароль вылез» (Абывацель Раю)

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930