Знайсці
24.01.2019 / 14:10РусŁacБел

Дарожнікі распавялі, за які час вуліцы ў Мінску павінны ачышчацца ад снегу

Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі 24 студзеня намеснік гендырэктара «Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама» Алег Лукашэнка.

- На апрацоўку вулічна-дарожнай сеткі падчас снегападу адводзіцца 2-6 гадзін у залежнасці ад катэгорыі транспартнай артэрыі. Забяспечыць праезд неабходна за 4-8 гадзін пасля заканчэння снегападу, - сказаў А. Лукашэнка.

Ён таксама паведаміў, што работы па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі ў Мінску вядуцца кругласутачна. У сярэднім у суткі для гэтых мэтаў задзейнічана каля 700 адзінак спецтэхнікі: да 400 у дзённую змену і да 300 - у начную. Уборкай і процігалалёднай апрацоўкай пешаходных зон, уваходаў у падземныя пераходы, прыпынкаў грамадскага транспарту штосутачна займаюцца да 650 прыбіральшчыкаў тэрыторый: 550 днём і да 100 ўначы.

Мінск-навіны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031