Знайсці
24.01.2019 / 09:016РусŁacБел

Расія не прызнала Гуайдо новым прэзідэнтам Венесуэлы

Wikimedia Commons

Расія ўжо прызнала законным прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласа Мадуру і не зменіць рашэння. Пра гэта паведаміў ria.ru намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Андрэй Клімаў.

«Віцэ-спікер Саўфеда Ільяс Умаханаў быў на інаўгурацыі Мадуры, перадаваў віншаванні. Нічога мяняцца ў пазіцыі не будзе», - адзначыў сенатар.

Нагадаем, што на шматтысячным мітынгу ў Каракасе спікер Нацыянальнай асамблеі Хуан Гуайдо абвясціў, што бярэ на сябе абавязкі в.а. прэзідэнта і прынёс прысягу.

У ходзе сутычак загінулі 16 чалавек, 170 затрыманыя. 

Двоеўладдзе ў Венесуэле: кіраўнік парламента прынёс прысягу прэзідэнта, яго прызналі ЗША, Бразілія і каталіцкая царква

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера