Даслаць навіну
Знайсці
24.01.2019 / 01:10 34

Хто такі 35-гадовы Гуайдо, які абвясціў Мадура ўзурпатарам

Павялічыць выяву

Фота Carlos Garcia Rawlins / Reuters.

Венесуэльская апазіцыя доўгі час танула ў міжпартыйных спрэчках і прайгравала. Сітуацыя змянілася цягам двух тыдняў, пасля таго як кіраўніком Нацыянальнай асамблеі быў абраны 35-гадовы Хуан Гуайдо.

Ён сын лётчыка і настаўніцы, абодва яго дзяды былі вайскоўцамі. У палітыку ён прыйшоў студэнтам. Па адукацыі ён інжынер. Акрамя таго, ён скончыў аспірантуру ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона ў ЗША.

У 25 гадоў ён стаў сузаснавальнікам партыі «Народная воля», якая ўстала ў рашучую апазіцыю чавістам. Кіраўніка гэтай партыі Лопеса пазней арыштуюць і пасадзяць у турму па абвінавачванні ў арганізацыі беспарадкаў. Тыя беспарадкі пакінуць след на шыі Гуайдо: шнар ад гумовай кулі.

Гуайдо абралі новым спікерам 5 студзеня, а пасля таго як Мадура 10 студзеня правёў чарговую ўласную інаўгурацыю, Гуайдо абвясціў яго ўзурпатарам (на прэзідэнцкіх выбарах у маі 2018 года Мадура па афіцыйных звестках атрымаў 68% галасоў выбаршчыкаў пры яўцы толькі 46%. Апазіцыя тыя выбары байкатавала).

23 студзеня на масавым мітынгу пратэсту супраць дыктатуры Мадура і эканамічнага калапсу Гуайдо прынёс прысягу прэзідэнта.

Нечаканыя крокі Гуайдо гальванізавалі венесуэльскае грамадства, якое было ўжо зняверыўшыся ў магчымасці штосьці памяняць у краіне. Яны таксама выклікалі імгненную рэакцыю ЗША, з якімі Мадура вядзе даўнюю барацьбу, і суседніх краін, якія прынялі мільёны венесуэльскіх мігрантаў, што бягуць ад эканамічнага крызісу.

nn.by; фота Ройтэрз

0
Жвір / адказаць
24.01.2019 / 23:58
пра тое, каб зірнуць ва ўсе бакі свету
Для пачатку трэба б хаця адну мову акром расейскай вывучыць, каб "зазірнуць" кудысьці, далей, чым дазваляюць межы расейскіх СМІ. Я ўжо не кажу пра разуменьне ўбачанага... Застыў у іх нехта...Але сьмяяцца тут нельга, толькі шкадаваць...
0
вася чэсных / адказаць
25.01.2019 / 02:18
Жвір, на жаль, але расейская мова зараз больш зразумелая для большасцi беларусаў. Гэтая важкая акалiчнасць прымушае мяне выкарыстоўваць не родную мову, але ж калi вы пачнеце размаўляць па-ангельску - нiхто не абвiнавацiць вас у тым, что вы карыстаецеся каланiяльнай мовай. Мая мэта - данесцi iнфармацыю да людзей. Чым больш зразумелымi будуць мае пасланнi - тым лепш, часу застаецца ўсе меней. Калi вы маеце на ўвазе iншамоўныя СМI, то хлуснi там, апошнiм часам, болей за расейскiя. Сэрца балiць за Беларусь, вось i марную свой час на такiх як вы.
0
вася чэсных / адказаць
25.01.2019 / 02:19
Жвір, на жаль, але расейская мова зараз больш зразумелая для большасцi беларусаў. Гэтая важкая акалiчнасць прымушае мяне выкарыстоўваць не родную мову, але ж калi вы пачнеце размаўляць па-ангельску - нiхто не абвiнавацiць вас у тым, что вы карыстаецеся каланiяльнай мовай. Мая мэта - данесцi iнфармацыю да людзей. Чым больш зразумелымi будуць мае пасланнi - тым лепш, часу застаецца ўсе меней. Калi вы маеце на ўвазе iншамоўныя СМI, то хлуснi там, апошнiм часам, болей за расейскiя. Сэрца балiць за Беларусь, вось i марную свой час на такiх як вы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28