Знайсці
23.01.2019 / 14:107РусŁacБел

Адвакат Насці Рыбкі: Мы ніякіх беларускіх дыпламатаў не бачылі

Сёння ў Маскве павінна была прайсці прэс-канферэнцыя Насці Рыбкі — беларускі, выпушчанай учора з маскоўскага ізалятара. Аднак на прэс-канферэнцыю яна не прыйшла. Адвакат Дзмітрый Зацарынскі патлумачыў гэта стомленасцю падапечнай.

«Вы разумееце, яна правяла дзевяць месяцаў у тайландскай турме, дзе па малой патрэбе трэба было хадзіць у кут камеры, а потым некалькі дзён у турме тут у Маскве», — сказаў ён.

Ён таксама сказаў, што Рыбка не купляла білеты ў Мінск — доўгатэрміновых планаў у яе няма. Ён таксама абверг інфармацыю пра тое, што беларускія дыпламаты дапамаглі вызваліць Вашукевіч з ІЧУ.

«Цікавая тут адна гісторыя. Я са здзіўленнем прачытаў у прэсе, што гэта, аказваецца, прадстаўнікі беларускага МЗС вызвалілі Насцю Рыбку. Яны не звярталіся да Вашукевіч, не наведвалі яе. Мы ніякіх дыпламатаў не бачылі», - растлумачыў адвакат.

Нагадаем, што ўчора прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што кіраўнік краіны асабіста даў даручэнне вызваліць Рыбку.

«Кіраўнік дзяржавы ў курсе гэтай сітуацыі, пра яе шмат пішуць у СМІ. Больш за тое, прэзідэнтам Беларусі дадзена даручэнне неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі», — заявіла ўчора Эйсмант.

У беларускім МЗС у сваю чаргу заявілі, што вызваленне Рыбкі —«комплексная заслуга». 

Пра Насцю Рыбку, ёй 28 гадоў, стала вядома ў лютым мінулага года пасля расследавання Аляксея Навальнага пра магчымыя карупцыйныя сувязі мільярдэра Алега Дзерыпаскі і намесніка кіраўніка ўрада Сяргея Прыходзькі. Навальны ўважліва прачытаў кнігу Рыбкі, дзе тая напісала ў тым ліку і пра тое, як улетку 2016 года алігарх і чыноўнік, плаваючы разам на яхце, нібыта абмяркоўвалі ўмяшанне ў амерыканскія выбары. Дзяўчына тады была на яхце сярод іншых дзяўчат з эскорт-агенцтваў.

У канцы лютага 2018 года Насця Рыбка і яшчэ 7 чалавек, на чале з ураджэнцам Беларусі Алексам Леслі, затрымалі ў Тайландзе. Паводле ўладаў, яны арганізоўвалі «сэкс-трэнінгі», не маючы дазволу працаваць у краіны. У студзені 2019-га затрыманым прысудзілі ўмоўны тэрмін і дэпартацыю ў Расію і Беларусь.

Пасля прылёту ў Маскву Рыбку затрымалі. Заяву на яе нібыта напісала яе сяброўка Саша Траўка, абвінаваціўшы ва ўцягванні ў прастытуцыю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера