Знайсці
23.01.2019 / 14:03РусŁacБел

Міліцыянт падвёз угоншчыка: дэтэктыўная гісторыя са шчаслівым канцом у Гомельскай вобласці

Віталь Смалякоў і Артур Панкратаў, фота Гомельскай абласной міліцыі

Здарэнне адбылося 18 студзеня, паведамляе абласная міліцыя.

Супрацоўнікі Кармянскага РАУС атрымалі паведамленне пра ўгон ў Рагачове легкавога аўтамабіля, а звесткі накіравалі ва ўсе райаддзелы міліцыі вобласці для аператыўнага рэагавання.

У гэты дзень прапаршчык міліцыі Віталь Смалякоў пасля службы вырашыў з'ездзіць у Рагачоў да бацькоў. Адправіўся на сваёй машыне. Па дарозе даведаўся ад калегі пра ўгон машыны ў Рагачове.

Ужо за межамі Кармы ён звярнуў увагу на легкавік, які стаяў ля ўзбочыны. Марку машыны не вызначыў, але патэлефанаваў свайму калегу Артуру Панкратаву і паведаміў пра ўбачанае. Праехаўшы метраў пяцьдзесят, у святле фар заўважыў чалавека, які галасаваў, спыніўся. Незнаёмы папрасіў падвезці яго. Міліцыянт пагадзіўся.

Па дарозе Віталю патэлефанаваў Артур. Ён распавёў, што ў кювеце стаяў скрадзены аўтамабіль - той самы, які шукалі. Сляды ад аўто вялі на дарогу, а потым абрываліся. Магчыма, угоншчыка падабрала машына. Прапаршчык у адказ намякнуў калегу, што едзе не адзін.

На пад'ездзе да Рагачова машыну міліцыянта спынілі супрацоўнікі ДАІ - Артур Панкратаў з напарнікам. Яны паспелі ў адной з вёсак непрыкметна абагнаць яго. Пад выглядам праверкі дакументаў папрасілі выйсці з машыны кіроўцу і пасажыра. Апошні стаў абурацца, казаў, што едзе дадому, а быў у гасцях у бабулі.

Пазней, пабачыўшы, што пад'ехалі аператыўнікі, хлопец прызнаўся ва ўгоне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера