Знайсці
23.01.2019 / 13:373РусŁacБел

У Тураве 12-гадовы хлопчык абакраў царкву, узяўшы 15 рублёў

У Тураве 12-гадовы хлопчык абакраў мясцовую царкву «Храм Усіх Святых». Здарэнне адбылося 18 студзеня, паведамляе абласная міліцыя.

Ён узламаў унутраны замок у кацельні, пасля чаго змог прайсці да алтара і далей у малітоўную залу. У выніку знік абразок у драўлянай рамцы, а таксама былі ўскрыты дзве скрынкі для ахвяраванняў.

Супрацоўнікі міліцыі спачатку падумалі, што крадзеж мог здзейсніць дарослы пад уздзеяннем алкаголю. Але рэальнасць была іншай — злачынства здзейсніў 12-гадовы падлетак, які жыве недалёка ад царквы. Хлопцу спатрэбіліся грошы, і ён не прыдумаў нічога лепшага, як залезці ў храм.

Прычым узяў 15 рублёў паперкамі, а дробязь манеткамі браць не стаў. Абразок царкоўнаслужыцелі ацанілі ў 10 рублёў.

З хлопчыкам будзе праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа. Таксама ёсць падставы для разгляду пытання аб яго накіраванні ў спецыяльныя вучэбна-выхаваўчую ўстанову закрытага тыпу, паведамляе міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930