23.01.2019 / 13:19
Гарадзенец пакрыўдзіўся, што яго не пусцілі ў госці, і «замініраваў» суседзяў
60-гадовы жыхар Гродна затэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што яго суседзі хочуць узарваць кватэру. У далейшай размове з міліцыяй ён паведаміў, што падарве сябе самога, паведамляе абласная міліцыя.
Міліцыя, якая прыехала на месца здарэння, затрымала мужчыну. Ні ў яго кватэры, ні яшчэ ў дзвюх кватэрах гэтага ж пад'езда выбуховых прыстасаванняў не знайшлі. Эвакуацыя жыхароў дома не спатрэбілася.
Выявілася, што мужчына хацеў зайсці ў госці да суседзяў, але тыя не адчынілі яму дзверы. Тады ён вырашыў ім адпомсціць і затэлефанаваць у міліцыю з заведама ілжывым паведамленнем. Але гродзенец быў настолькі п'яны, што пераблытаў нумар іх кватэры з жыллём іншага суседа.
На мужчыну завялі крымінальную справу.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
«На калені, с**а!» — падрабязнасці жорсткай разборкі паміж беларускімі дзяўчатамі, якая трапіла на ВІДЭА
13
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера