Знайсці
23.01.2019 / 12:382РусŁacБел

Віцэ-прэм'ер Італіі абвастрае сварку з Францыяй: Макрон — жудасны прэзідэнт

Італьянскі міністр унутраных спраў Матэа Сальвіні назваў французскага лідара Эмануэля Макрона «жахлівым прэзідэнтам» у каментарах, якія, безумоўна, нададуць напружанасці спрэчцы з суседам па іміграцыі. Пра гэта піша AP.

Сальвіні, лідар правай «Лігі», заявіў, што справа не ў французскім народзе, а ў «Макронe, які шмат прамаўляе і мала дасягае, які дае ўрокі высакароднасці, а затым разварочвае тысячы мігрантаў на італьянскай мяжы».

«Калі Макрон настолькі добры, ён можа даказаць гэта фактамі, пусціўшы тысячы бежанцаў, якія знаходзяцца ў Італіі, якім ён абяцаў гасціннасць, разам з іншымі еўрапейскімі краінамі», — сказаў Сальвіні.

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ паспрабаваў знізіць напружанне, сцвярджаючы, што «мы не абмяркоўваем нашу гістарычную дружбу з Францыяй ці з французскім народам».

«Нягледзячы на ​​палітычную дыскусію, адносіны застаюцца моцнымі і ўстойлівымі», — сказаў Контэ.

Французскае МЗС у панядзелак выклікала пасла Італіі пасля таго, як намеснік прэм'ер-міністра Італіі Луіджы Дзі Маё абвінаваціў Парыж у стварэнні беднасці ў Афрыцы і масавай міграцыі ў Еўропу.

Сальвіні падтрымаў Дзі Маё і адзначыў, што Францыя не зацікаўленая ў стабілізацыі сітуацыі ў Лівіі з-за сваіх энергетычных інтарэсаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930