Знайсці
23.01.2019 / 11:433РусŁacБел

Амбудсмэн расійскага Кемерава: У нас дзеці на ўроках трацяць прытомнасць ад голаду

Упаўнаважаны па правах дзіцяці ў расійскай Кемераўскай вобласці Дзмітрый Кісліцын падчас свайго даклада на сесіі аблсавета паведаміў, што дзеці ў школах рэгіёна млеюць ад голаду, піша Інтэрфакс.

Па словах амбудсмэна, з нядаўніх часоў да яго сталі звяртацца класныя кіраўнікі, якія заўважылі сацыяльнае расслаенне сярод вучняў, звязанае з харчаваннем.

«Адны дзеці ў нас ідуць на абед у школах, а другія сядзяць у класах і ня абедаюць. Пачасціліся выпадкі, што дзеці млеюць, што прымушае трывожыцца. (У бацькоў) няма грошай, каб пакарміць дзіця з раніцы, а тым больш даць яму на абед тыя самыя 50 рублёў (1,5 рубля беларускіх), якія дзіця павінна плаціць за абеды. Гэтыя выпадкі не адзінкавыя, спачатку было адно дзіця, цяпер пакаціўся цэлы ком», - сказаў Кісліцын.

Ён адзначыў, што такая сітуацыя назіраецца з вучнямі сельскіх школ і дзецьмі, якіх прывозяць у школы з пасёлкаў.

Амбудсмэн падкрэсліў, што быў вымушаны звярнуцца да камерцыйных прадпрыемстваў з просьбай аплачваць выдаткі дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930