Знайсці
23.01.2019 / 11:03РусŁacБел

Кіроўца таксі з Гродна скраў 10 тысяч рублёў свайго наймальніка

Індывідуальны прадпрымальнік з Гродна ледзь не пазбавіўся вялікай сумы грошай. Мужчына здае аўтамабіль «Шкода» наёмным кіроўцам для работы ў таксі. Але часам сам карыстаецца легкавіком для асабістых паездак, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Падчас адной з такіх паездак ён забыўся скрутак з 10 тыс. рублямі ў бардачку. Згадаў пра іх праз некалькі гадзін: на машыне да таго часу ўжо ездзіў другі кіроўца. Грошай у бардачку не аказалася.

Падазраваць сталі аднаго з кіроўцаў, 22-гадовага маладога чалавека, які сеў за руль адразу пасля ўладальніка. Аднак той сваё дачыненне да знікнення ўсяляк адмаўляў. Ён нават патэлефанаваў па нумары 102 і паведаміў, што ўладальнік машыны яго ілжыва вінаваціць у здзяйсненні крадзяжу.

Неўзабаве сваю пазіцыю змяніў. Ён распавёў, што забраў грошы і перадаў іх знаёмаму. На пытанне, чаму хлусіў, наймальніку і міліцыянтам нічога зразумелага не адказаў.

Заведзена крымільная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930