Знайсці
23.01.2019 / 09:158РусŁacБел

Кангрэсмены забаранілі Трампу выходзіць з НАТА

Пераважнай большасцю галасоў ніжняя палата амерыканскага парламента прыняла законапраект, які забараняе прэзідэнту ЗША Дональду Трампу выкарыстоўваць дзяржаўныя сродкі для выхаду з Паўночнаатлантычнага альянсу, паведамляе DefenseNews.

Абедзве партыі праявілі аднадушнасць — за законапраект «У абарону НАТА» прагаласавалі 357 членаў Палаты прадстаўнікоў, супраць — 22.

Праект быў пададзены ў парламент 17 студзеня. Ужо 22 студзеня ён быў вынесены на галасаванне. Паводле інфармацыі на сайце кангрэса, працэдура яго прыняцця заняла роўна паўгадзіны. Для таго каб стаць законам, праект павінен яшчэ прайсці галасаванне ў Сенаце, а затым яго падпісвае прэзідэнт.

Законапраект быў унесены ў ніжнюю палату праз дзень пасля таго, як The New York Times апублікавала чарговы артыкул з уцечкамі з лагера Трампа. На гэты раз у ёй ішла гаворка аб жаданні прэзідэнта вярнуцца да ідэі выхаду з НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930