Знайсці
22.01.2019 / 20:41РусŁacБел

Асуджанага за шпіянаж украінскага журналіста Шаройку перавялі з СІЗА КДБ у бабруйскую калонію

Украінскага журналіста Паўла Шаройку перавялі з СІЗА КДБ у бабруйскую папраўчую калонію №2. Пра гэта Tut.by распавёў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Фота са старонкі Паўла Шаройкі ў Facebook.

Перавод адбыўся да Новага года. У калоніі яго ўжо наведвала жонка. 23 студзеня Шаройку плануе наведаць украінскі консул.

Раней КДБ Беларусі заявіў, што абмен Шаройкі на затрыманага ва Украіне беларуса Юрыя Палітыку немагчымы, але ўкраінца могуць памілаваць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера