Знайсці
22.01.2019 / 16:1819РусŁacБел

Эйсмант: Лукашэнка даручаў неадкладна заняцца вызваленнем Насці Рыбкі

Гісторыю грамадзянкі Беларусі Анастасіі Вашукевіч, якую дэпартавалі з Тайланда ў Беларусь, але затрымалі падчас перасадкі ў Шарамеццева, kp.by пракаментавала прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант

— У дадзены момант скажу коратка: безумоўна, кіраўнік дзяржавы ў курсе гэтай сітуацыі, пра яе шмат пішуць у СМІ. Больш за тое, прэзідэнтам Беларусі дадзена даручэнне неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі, — распавяла Наталля Эйсмант «Камсамолцы».

Рыбку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

— Якія першыя меры прыняты?

— Я магу казаць пра тое, што ведаю: даручэнне ад прэзідэнта краіны паступіла, думаю, яго ўжо прынялі да выканання ў Міністэрстве замежных спраў.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей пракаментаваў журналістам даручэнне прэзідэнта неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі Настассі Вашукевіч.

— Усе даручэнні прэзідэнта, якія МЗС атрымлівае, выконваюцца беспярэчна, якасна і ў тэрмін, — заявіў Макей.

— Гэта значыць вызваленне Насці Рыбкі — вынік працы МЗС?

— Гэта комплексная заслуга. Яна вызвалена пад падпіску аб яўцы, яна можа прыляцець у Мінск, але павінна па першым патрабаванні з'яўляцца ў судзе, — растлумачыў Макей.

Таццяна Шахновіч, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера