Знайсці
22.01.2019 / 15:38РусŁacБел

У Мінску фургон-рэфрыжэратар збіў насмерць пешахода 

Здарэнне адбылося раніцай 21 студзеня каля 07.20, паведамляе СК.

23-гадовы кіроўца на спецыяльным фургоне-рэфрыжэратары «Мэрсэдэс», рухаючыся па 8-м кіламетры аўтадарогі «Калодзішчы — Заслаўе» ў Мінску, здзейсніў наезд на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы.

35-гадоваму мужчыну нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у машыне хуткай дапамогі.

У дачыненні да кіроўцы заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

СК просіць грамадзян, якія ведаюць якімі-небудзь звесткамі пра здарэнне, звярнуцца ва УСК па г. Мінску па адрасе: г. Мінск, вул. Першамайская, 7 або па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031