Знайсці
22.01.2019 / 14:22РусŁacБел

Замест зайца паляўнічы ў Асіповіцкім раёне падстрэліў лася. За 10 тысяч рублёў

У паляўнічых угоддзях каля вёскі Дуброўка дзяржінспектары заўважылі на снезе сляды трох чалавек, што вялі ад месца, дзе спыніўся аўтамабіль, углыб лесу. Рухаючыся па іх, рэйдавая група выйшла да месцы здабычы лася — там знайшліся парэшткі капытнага, піша Звязда.

Паколькі паляванне на ласёў зараз забаронена, сумненняў у браканьерстве ў дзяржінспектараў не было. Пад падазрэнні патрапілі тры мясцовыя паляўнічыя. У дачным доміку аднаго з іх знайшлі мяса і рогі трафейнага лася. На наступны дзень мужчына прыйшоў з пакаяннем — прызнаўся, што падстрэліў сахатага, маючы пуцёўку на пушнога звера.

Браканьер ужо пакрыў шкоду ў памеры больш за 10 тысяч рублёў, паведамілі ў Дзяржінспекцыі.

У адносінах да астатніх падазраваных праводзіцца праверка. Заведзена крымінальная справа за незаконнае паляванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930