Знайсці
22.01.2019 / 12:357РусŁacБел

У Гданьску ўкраінцы напалі з нажом на беларуса

shutterstock.com

У польскім Гданьску беларус трапіў у бальніцу з нажавымі раненнямі. Праз падазрэнне ў замаху на забойства затрымалі трох чалавек, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Radio Gdansk.

Беларус атрымаў тры нажавыя раненні, у прыватнасці жывата, яму зрабілі аперацыю. Падрабязнасці пра стан ягонага здароўя не вядомыя.

Як паведамілі ў паліцыі Гданьска, затрымалі дзвюх жанчын і аднаго мужчыну, усе грамадзяне Украіны. Заведзеная крымінальная справа па факце замаху на забойства.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пацярпелы прыйшоў у госьці да знаёмага ў адзін з гостэляў у раёне Ліпцэ. Верагодна, паміж імі адбылася сварка. Пасля нападу паранены сам выйшаў з пакою і паклікаў на дапамогу.

Для допыту асноўнага падазраванага паліцыі давялося ўзяць паўзу, бо пры затрыманні ён быў п’яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930