Знайсці
22.01.2019 / 11:071РусŁacБел

У Віцебску ў мужчыны на вуліцы скралі 6 500 рублёў

Здарэнне адбылося вечарам 20 студзеня, паведамляе БелТА. У 36-гадовага мужчыны было скрадзена грошай і маёмасці больш чым на 6 500 рублёў.

У гэты дзень пацярпеламу прапанавалі купіць з рук тэлевізар за 3 500 рублёў. Мужчына дамовіўся з «прадаўцом» пра месца і час сустрэчы. Прыехаў па патрэбным адрасе і патэлефанаваў у дамафон, са спіны да яго падышоў мужчына і распыліў пярцовы газ.

Калі пацярпелы паваліўся, да яго падбег іншы мужчына і ўдарыў яго. Разумеючы, што ўсё адбываецца з-за грошай, мужчына сказаў, што грошы ў сумцы. «Пасля нападнікі збеглі, а пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра здарэнне.

Злачынцы былі затрыманыя цягам паўгадзіны: гэта 36-гадовы, 24-гадовы і 35-гадовы жыхары Віцебска. Вядома, што ўсе яны раней судзімыя, працаваў з іх толькі адзін. Пацярпелы раней быў знаёмы з адным з падазраваных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930