Знайсці
22.01.2019 / 09:465РусŁacБел

Патрабаваліся грошы на аперацыю, знаёміцца да шлюбу не рэкамендаваў экстрасэнс: як махлярка развяла на $30 тысяч гора-жаніха

Мужчыну вадзілі за нос тры гады

Нежанаты 40-гадовы жыхар Столінскага раёна знайшоў у газеце аб'яву дзяўчыны, што шукала кватэру для арэнды, піша БелТА.

Патэлефанаваў, але адказала нібыта маці дзяўчыны. Падчас рэгулярных тэлефонных размоў 47-гадовая жанчына пераканала мужчыну, што яе дачка хоча ўзяць з ім шлюб.

Аднак пад выдуманымі падставамі «будучая цешча» прасіла дапамагчы. Грошы патрэбныя былі для аперацыі на сэрцы дзяўчыны, наступнай рэабілітацыі. Пры гэтым жанчына пераканала мужчыну ў немагчымасці асабістага знаёмства з дачкой да вяселля з-за рэкамендацый экстрасэнса.

Яна вадзіла за нос мужчыну тры гады, выманіўшы ў яго больш за 4 тыс. рублёў і больш за $28,8 тыс.

Пінскім міжраённым аддзелам СК заведзена крымінальная справа па ч. 4 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры). У ходзе папярэдняга следства абвінавачаная пакрыла шкоду на 5 тыс. рублёў, а на яе маёмасць накладзены арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930