Даслаць навіну
Знайсці
1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
17.03.2019 / 21:45
Усе гэтыя доказы цікавыя і могуць абмяркоўвацца, але яны не бясспрэчныя і на сёньня - проста гіпотэзы. Аўтарства Дуніна-Марцінкевіча не паддавалася сумневу, калі рыхтавалася першапублікацыя твору ў 1918 годзе. А тады ж быў, напрыклад, жывы Антон Лявіцкі (Ядвігін Ш.), які малым наведваў школку ў маёнтку Марцінкевіча. ні ён. ні іншыя, людзі, якія тады яшчэ жылі й памяталі Вінцэнта, нідзе не ставілі пад сумнеў яго аўтарства "Пінскай шляхты". Беларуская супольнасьць тады была такою цеснаю, што калі нешта не паддавалася сумневу, значыць усе пра гэта ведалі. Аргумэнты кшталту "ён ня ведаў пінчуцкай гаворкі" не вытрымліваюць аніякай крытыкі: ня так складана было засвоіць яе элемэнты (а там жа няма ўзорнай такой гаворкі!) чалавеку, які цікавіўся гэтым і хоць некалькі разоў пабываў на Піншчыне (а Марцінкевіч там бываў). Не набралі нашы дасьледнікі па-сапраўднаму забойчых доказаў, каб абвергнуць і Багрымава аўтарства верша "Зайграй, зайграй...", прыналежнасьць "Тараса" Вераніцыну, "Энеіды" Равінскаму, "Пінскай шляхты" - Марцінкевічу. Даўнія сьведчаньні заўсёды больш каштоўныя, чым абстрактныя гіпотэзы й высновы цяперашніх літаратуразнаўцаў - пры ўсёй маёй да іх павазе. Трэба шукаць рэальныя дакумэнты й рэальныя сьцьверджаньні сучасьнікаў падзеяў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера