Даслаць навіну
Знайсці
22.01.2019 / 06:34 6

Улады Венесуэлы абвясцілі аб правале мяцяжу. У Каракасе пачаліся беспарадкі

Міністэрства абароны Венесуэлы паведаміла аб няўдалай спробе мяцяжу ў сталіцы краіны. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. Адначасова ў тым жа раёне Каракаса пачаліся беспарадкі.

Паводле паведамлення мінабароны, невялікая група вайскоўцаў нацыянальнай гвардыі скрала зброю з КПП у сталічным раёне Петар і ўзяла ў закладнікі чатырох афіцэраў. Затым мяцежнікі адправіліся ў раён Коціса.

На відэазапісах у сацсетках бачна, як людзі ў вайсковай форме заяўляюць, што яны дзейнічаюць «ад імя венесуэльскага народа» і заклікаюць грамадзян выйсці на пратэсныя акцыі.

У мінабароны адзначаюць, што на камандным пункце ў Коцісе мяцежнікі сутыкнуліся з актыўным супрацівам з боку вайскоўцаў, якія захоўваюць вернасць ураду краіны.

Паводле паведамлення ведамства, мяцежнікі схоплены і ўжо даюць паказанні, а выкрадзеная імі зброя вернута вайскоўцам.

Кіраўнік нацыянальнага ўстаноўчага сходу Венесуэлы Дыасдада Кабельё ў сваім твітары паведаміў, што «вартавыя радзімы арыштавалі маленькую групу налётчыкаў і здраднікаў радзімы».

На фотаздымках і відэазапісах, апублікаваных на апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсах Венесуэлы, бачныя натоўпы людзей, якія бяруць удзел у вулічных пратэстах, якія пачаліся ў раёне Коціса каля вайсковай часткі нацгвардыі адначасова з паведамленнямі аб няўдалым мяцяжы.

Бі-бі-сі

0
Northbelarusan / адказаць
22.01.2019 / 10:12
Мяцеж?
0
Мік-Цвік / адказаць
22.01.2019 / 10:24
Рэд. Дзякуй, выпраўлена.
0
Aleh / адказаць
22.01.2019 / 12:07
Загартаваная з лeцiшча,куртку просто одеть и бунтуй в Беларуси. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31