Знайсці
21.01.2019 / 17:421РусŁacБел

У Мінску пабудуюць дзве дзіцячыя паліклінікі — у Сухараве і на Трактарным заводзе

Сёлета ў Партызанскім і Фрунзенскім раёнах плануюць пачаць узвядзенне дзіцячых паліклінік, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Малышка.

— Праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве дзіцячай паліклінікі ў Сухараве на 480 наведванняў у змену ўжо распрацаваная. Дакумент яшчэ павінен прайсці экспертызу, пасля чаго пачнём да ўзвядзення гэтага аб'екта, — адзначыў С. Малышка. — Будаўніцтва паліклінікі павінна пачацца ў 2019 годзе.

Мяркуецца, што ў новую ўстанову аховы здароўя пяройдуць больш за 18 тысяч дзяцей і падлеткаў, якія цяпер прымацаваныя да 10-й гарадской паліклінікі.

Акрамя таго, у красавіку 2019 года павінен быць гатовы праект будаўніцтва 9-й гарадской дзіцячай паліклінікі. Яе ўзвядуць на пляцоўцы па старым адрасе: вул. Даўгабродская, 39. Нагадаем, рашэнне аб зносе 9-й дзіцячай паліклінікі было прынята гарадскімі ўладамі некалькі гадоў таму: будынак 1950-х гадоў пабудовы немэтазгодна было рамантаваць.

У цяперашні час пацыентаў 9-й дзіцячай паліклінікі (да яе прымацаваныя каля 16 тысяч чалавек) прымаюць на плошчах 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі.

Што датычыцца будаўніцтва дзіцячай паліклінікі ў Лошыцы-9, то яно пакуль зацягваецца. Праблема ў тым, што на пляцоўцы, адведзенай пад узвядзенне гэтага аб'екта, яшчэ не знесены жылыя пабудовы. Гаворка ідзе пра прыватны сектар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031