Знайсці
21.01.2019 / 17:12РусŁacБел

Тры беларускія стартапы перамаглі ў конкурсе Product Hunt

Тры рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій перамаглі ў выніковым конкурсе вядомай платформы Product Hunt — Golden Kitty Awards.

Стартап Wannaby перамог у катэгорыі «Дапоўненая рэальнасць». Праграма дазваляе змяняць колер ногцяў з дапамогай смартфона.

Праект RocketBody выйграў у намінацыі «Здароўе і фітнес». Праграма дапамагае ў спартыўных трэніроўках і задзейнічае ЭКГ-датчык для маніторынгу здароўя.

Аграстартап Onesoil адзначыўся у раздзеле «Штучны інтэлект і машыннае навучанне». У кампаніі стварылі інтэрактыўную карту палёў для фермераў і сабралі поўную інфармацыю пра іх у Еўропе і ЗША.

Product Hunt — гэта вэб-сайт, на якім выкладваюцца новыя тэхналагічныя прадукты. Праект падтрымліваецца Y Combinator — найбуйнейшым акселератарам для стартапаў у свеце.

Golden Kitty Awards — гэта штогадовы конкурс, дзе спаборнічаюць больш як 12 тысяч стартапаў з розных сфер.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера